Все новости

Кіраўнік федэрацыі пяцібор'я Пракапенка пра міжнародны бан: «Сітуацыя паказала, што трэба ісці сваёй дарогай, ужо не так канцэнтруемся на АГ»

5 чэрвеня 2023, 15:03

Кіраўнік федэрацыі пяцібор'я Міхаіл Пракапенка падзяліўся меркаваннем пра адхіленне беларускай каманды ад міжнародных стартаў.

Нагадаем, што шматлiкія беларускія каманды і спартсмены былі адхіленыя ад міжнародных спаборніцтваў у адказ на вайну, якая з 24 лютага 2022 года працягваецца Расiяй ва Украіне з выкарыстаннем тэрыторыі Беларусі.

– Прама цяпер [на II Гульнях краін СНД] мы можам праверыць і ўжо ведаць, што на ўмоўную Алімпіяду ў Лос-Анджэлесе ў нас ёсць перспектыўныя маладыя атлеты ў сучасным пяцібор'і.

– Шчыра кажучы, мы не канцэнтруем увагу на Алімпійскіх гульнях. Гэтая сітуацыя з палітызацыяй спорту паказала, што трэба ісці сваёй дарогай, у алімпійскім руху ёсць праблемы, і мы ўжо не так канцэнтруемся на такім паняцці, як алімпійскія гульні. Хаця мы ўсё роўна разумеем, што ў ідэале гэта павінен быць непалітызаваны форум, на якім усе павінны мець роўныя магчымасці, і там трэба высвятляць свае адносіны, хто мацнейшы, хто лепшы, а не займацца дыскрымінацыяй расійскіх і беларускіх спартсменаў, іншых спартсменаў.

Таму, хутчэй за ўсё, што ўсё ж хлопцы таксама ўжо гэта, нават маладыя, хаця прайшло зусім няшмат часу, разумеюць, што мы ідзём сваёй дарогай і будзем падтрымліваць сябе ў добрай фізічнай форме і гатовы выступіць на любым спартовым форуме, – сказаў Пракапенка.