Усе навіны

8 і 9 верасня ў Мінску пройдзе чэмпіянат Беларусі па настольным тэнісе з удзелам расіян

7 верасня, 16:27

З 8 па 9 верасня ў Мінску пройдзе Адкрыты чэмпіянат Беларусі па настольным тэнісе.

Спаборніцтвы пройдуць у адзіночным разрадзе сярод мужчын і жанчын.

Удзел прымуць больш за 30 спартсменаў з Беларусі і Расіі.

Нагадаем, што шматлiкія беларускія каманды і спартсмены былі адхіленыя ад міжнародных спаборніцтваў у адказ на вайну, якая з 24 лютага 2022 года працягваецца Расiяй ва Украіне з выкарыстаннем тэрыторыі Беларусі.