Усе навіны

Кіраўнік БФНТ Пракаповіч пра нядопуск да АГ: «Мы не бачым аднаасобнага лідара, які б прадстаўляў Беларусь»

15 верасня, 19:30

Старшыня беларускай федэрацыі настольнага тэніса Аляксей Пракаповіч падзяліўся меркаваннем пра міжнародны бан.

Нагадаем, у адказ на вайну, якая з 24 лютага 2022-га працягваецца Расіяй ва Украіне з выкарыстаннем тэрыторыі Беларусі, МАК 28 лютага 2022-га апублікаваў рэкамендацыю адхіліць прадстаўнікоў Расіі і Беларусі ад міжнародных спаборніцтваў, як i зрабiла большасць сусветных федэрацый па відах спорту.

28 сакавіка 2023-га МАК абвясцiў, што з гэтага моманту рэкамендуе дапускаць да міжнародных спаборніцтваў беларускіх і расійскіх індывідуальных атлетаў у нейтральным статусе, калі такія спартсмены не дапускалі «актыўнай падтрымкі» вайны ва Украіне, а таксама не маюць кантракта з ваеннымі або сілавымі ведамствамі Беларусі ці Расіі.

– Ёсць нейкая інфармацыя наконт вяртання спартсменаў на міжнародную арэну?

– Мы былі на спаборніцтвах у Паўночнай Македоніі, таму што яны самі нас запрасілі. Дарэчы, на ўзнагароджанні не гучалі гімны краін.

Магчыма, пад эгідай міжнароднай федэрацыі было б усё інакш. Напрыклад, мы б не выступалі пад сваім сцягам. І той фармат, які быў у Паўночнай Македоніі больш сумленны.

Бо калі нам кажуць, што мы запрошаныя на ўсе старты: ЧС, ЧЕ і АГ. Але для таго, каб туды патрапіць – трэба ўдзельнічаць у шматлікіх стартах.

Яны хацелі сабраць камісію, але на дадзены момант яе не было. Думаю, што Паўночная Македонія і Балгарыя разумеюць, што ім трэба спаборнічаць са спартоўцамі, якіх яны не бачаць.

– А што наконт Алімпіяды?

– Набіраць ачкі нам няма з кім. Але і зараз мы не бачым аднаасобнага лідара, які б прадстаўляў нашу краіну. З боку федэрацыі ніякай канкрэтыкі няма ўжо пяць месяцаў. Невядома, калі даведаемся дакладную інфармацыю, – сказаў Пракаповіч.