Усе навіны

Кіраўнік настольнага тэніса Пракаповіч пра АГ: «Не бачым лідара які б прадстаўляў нашу краіну»

17 верасня, 12:52

Старшыня беларускай федэрацыі настольнага тэніса Аляксей Пракаповіч пракаментаваў міжнародны бан.

– Ёсць нейкая інфармацыя наконт вяртання спартсменаў на міжнародную арэну?

– Мы былі на спаборніцтвах у Паўночнай Македоніі, таму што яны самі нас запрасілі. Дарэчы, на ўзнагароджанні не гралі гімны краін. Магчыма, пад эгідай Міжнароднай Федэрацыі было б усё інакш. Напрыклад, мы б не выступалі пад сваім сцягам. І той фармат, які быў у Паўночнай Македоніі больш сумленны. Бо калі нам кажуць, што мы запрошаныя на ўсе старты: ЧС, ЧЕ і АГ. Але для таго, каб туды патрапіць – трэба ўдзельнічаць у шматлікіх стартах. Яны хацелі сабраць камісію, але на дадзены момант яе не было. Думаю, што Паўночная Македонія і Балгарыя разумеюць, што ім трэба спаборнічаць са спартсменамі, якіх яны не бачаць.

– А што наконт Алімпіяды?

– Набіраць ачкі нам няма з кім. Але і зараз мы не бачым аднаасобнага лідэра, які б прадстаўляў нашу краіну. З боку Федэрацыі ніякай канкрэтыкі няма ўжо пяць месяцаў. Невядома, калі даведаемся дакладную інфармацыю, – сказаў Аляксей Пракаповіч.

Нагадаем, што шматлiкія беларускія каманды і спартсмены былі адхіленыя ад міжнародных спаборніцтваў у адказ на вайну, якая з 24 лютага 2022 года працягваецца Расiяй ва Украіне з выкарыстаннем тэрыторыі Беларусі.