Tribuna/Футбол/Блогі/Неверагодны матч Месі. Аддаў 5 асістаў за тайм і пабіў адразу два рэкорды МЛС

Неверагодны матч Месі. Аддаў 5 асістаў за тайм і пабіў адразу два рэкорды МЛС

Тры перадачы – на Суарэса.

5 траўня, 15:21
Неверагодны матч Месі. Аддаў 5 асістаў за тайм і пабіў адразу два рэкорды МЛС

У ноч на 5 траўня «Інтэр» Маямі абыграў «Рэд Булс» Нью-Ёрк (6:2) у 11-м туры МЛС. Галоўным героем сустрэчы стаў Ліянэль Месі, які запісаў на свой рахунак 5 асістаў і 1 гол. Прычым, усе выніковыя дзеянні аргецінец аформіў у другім тайме.

Цікава, што пасля першай паловы «Інтэр» прайграваў 0:1, аднак у другім тайме за справу ўзяўся 8-разовы ўладальнік залатога мяча. На 48-й хвіліне Леа аддаў галявую на Рохаса і той лік зраўняў. Праз дзве хвіліны ўжо сам аргенцінец вывеў сваю каманду наперад. Потым на працягу 19 хвілін ён зрабіў яшчэ чатыры асіста – на таго ж Рохаса і тры на Луіса Суарэса. Агляд матчу ніжэй:

Дзякуючы сваёй выніковай гульні аргенцінец адным махам усталяваў два рэкорды MLS. Раней у лізе не было выпадку, каб адзін футбаліст меў непасрэдны ўдзел у шасці галах сваёй каманды за адзін матч.

Другі рэкорд датычыцца колькасці перадач. Пяць у адным матчы – найлепшы вынік як у гісторыі МЛС, так і для Леа. Раней асістэнцкіх пента-трыкаў у кар'еры ў яго не было.

Месі лідзіруе ў гонцы бамбардзіраў МЛС. На яго рахунку 10 забітых мячоў і 13 галявых перадач. Другім ідзе Суарэс. У ўругвайца таксама 10 галоў, але 5 асістаў.

Пасля 12 гульняў «Інтэр» з 24 ачкамі ў актыве лідзіруе ў МЛС.

Найлепшае ў блогах
Больш цiкавых пастоў

Іншыя пасты карыстальніка

Усе пасты