Усе навіны

Муж Домрачавай Б'ёрндален пра працу ў Кітаі: «Мне пашанцавала, што са мной была Дар'я. Без сямʼі нічога б не атрымалася»

22 лістапада, 17:25

Нарвежскі біятланіст і муж Дар'і Домрачавай Уле-Эйнар Бʼёрндален расказаў пра крытыку сваёй працы галоўным трэнерам зборнай Кітая па біятлоне, пра тое як важная падтрымка сямʼі, і ці плануе вяртацца да трэнерскай дзейнасці.

Пра крытыку звязанай з працай у Кітаі

«Я ні пра што не шкадую. Гэта спорт, які мне дарагі. Канешне, не ўсё добра ў Кітаі. Але, можа, і ў Нарвегіі не заўсёды ўсё добра?

Калі б мне прапанавалі зноў стаць трэнерам зборнай Кітая, я б зрабіў тое самае. Гэта была цікавая, але невыканальная задача. Умовы былі цяжкія, бо паўсезона мы не маглі ўдзельнічаць у спаборніцтвах з-за каранавіруса».

Пра тое як важная падтрымка сямʼі

«Нялёгка сумяшчаць сямейнае жыццё з трэнерскай працай у нацыянальнай камандзе. Увогуле я праводзіў з кітайскімі біятланістамі 352 дні ў годзе. А пару тыдняў я праводзіў дома.

Мне пашанцавала, што са мной была Дарʼя. Без сямʼі нічога б не атрымалася, я б упёрся ў сцяну».

Пра тое, ці будзе калі-небудзь трэніраваць нарвежскіх біятланістаў

«Гэта занадта проста. Яны вельмi добрыя. У мужчынскай зборнай практычна кожны мог бы стаць трэнерам каманды. Усё добра адукаваны і шматлікае ведаюць пра трэніровачны працэс».

Прас чуткі, што ён можа ўзначаліць зборную Францыі

«Ніякага запыту з Францыі не было. Верагодна, гэта было чыёсьці жаданне, і, магчыма, мяне згадалі, але мяне ніколі пра гэта не пыталіся», – сказаў Б'ёрндален.