Усе навіны

Антон Смольскі: «Быў прыхільнік, каб імя дзіцяці было рускае, нават можна было старарускае»

29 красавіка, 08:23

Прарэжымны беларускі біятланіст Антон Смольскі распавёў пра тое, як са сваёй жонкай і калегай па зборнай Дзiнарай Смольскай выбіралі імя для агульнага дзіцяці. Яго назвалі Сафронам.

– Імя, хто даў усё ж такі? Як імя выбіралася?

– Імя выбіралася вельмі старанна, і было некалькі варыянтаў. Дынара хацела назваць Адам. Я быў прыхільнік, каб было рускае, нават можна было старарускае.

Былі варыянты як Пётр, Мірон, маці мая прапаноўвала. А яшчэ такая гісторыя ёсць. Майго дзеда клічуць Антон. Мой бацька Андрэй Антановіч. А я Антон Андрэевіч. Я кажу: давай назавем Андрэй. Будзе Андрэй Антановіч. Працягваць традыцыю. Вось. І было імя Андрэй таксама як варыянт.

– З чыіх вуснаў прагучала «давайце Сафрон»?

– Чыталі шмат імёнаў. І потым Сафрон. І Дзiнара вымавіла: Сафрон. І такі, ну, гучыць цікава, Сафрон.

Калі планаваўся Сафрон, то ў асноўным мы хацелі хлопчыка. Таму што Дзiнара кажа, я пакуль не ўяўляю, як з дзяўчынкай, таму што ў нас такі лад жыцця дастаткова актыўны.

Відавочна не для дзяўчынкі, таму што хочацца з ёй і ўсе дзявочыя справы парабіць, і хатні побыт паступова асвойваць. А з хлопцам неяк прасцей усё роўна. Ну вось як заказалі, так і атрымалі. Вядома, у большай ступені ў гэты момант мы хацелі хлопчыка, – сказаў Смольскі.