Усе навіны

Украіна ў лісце да МАК і ICF запатрабавала адхіліць двойкі беларусаў ад алімпійскага адборачнага турніру

4 траўня, 10:45

Прэзідэнт НАК Украіны Вадзім Гутцайт, в.а. міністра моладзі і спорту Украіны Мацвей Бідны і прэзідэнт Федэрацыі каноэ Украіны Ігар Слівінскі накіравалі сумесны ліст кіраўніцтву МАК і Міжнароднай федэрацыі каноэ (ICF) з-за допуску беларусаў і расіян да алімпійскага адборачнага турніру па веславанні на байдарках і каноэ.

Дазвол на ўдзел атрымалі каманды (двойкі) беларускіх і расійскіх спартсменаў – як мужчынскія, так і жаночыя

«Рэкамендацыі МАК выразна адзначаюць, што каманды атлетаў з расійскім ці беларускім пашпартам не могуць быць дапушчаныя. У іншых відах спорту ўдзел каманд (дуэтаў у сінхронным плаванні або экіпажаў – пар, чацвёрак – у акадэмічным веславанні) не дазваляецца.

Просім вас улічыць гэтую інфармацыю і прыняць усе магчымыя меры ў межах кампетэнцыі, каб прадухіліць удзел каманд расійскіх і беларускіх атлетаў у міжнародных спаборніцтвах, уключаючы еўрапейскія алімпійскія кваліфікацыі ды іншыя кваліфікацыйныя турніры да Алімпійскіх гульняў.

Нязменнай застаецца пазіцыя Украіны адносна таго, што ва ўмовах беспрэцэдэнтнай жорсткай ваеннай агрэсіі расійскай федэрацыі з падтрымкай рэспублікі беларусь (напісанне РБ і РФ захавана з арыгінальнага дакумента – заўв.), якая працягваецца супраць Украіны, прадстаўнікі дзяржаў-агрэсараў не маюць права прысутнічаць на міжнародных спартыўных арэнах у любым статусе, – гаворыцца ў лісце.