Усе навіны

Уладзімір Шантаровіч: «Літвінчук і Худзенка не дапусцілі да кваліфікацыі АГ па нейкіх крытэрыях, якія выставіў МАК»

6 траўня, 17:30

Старшы трэнер зборнай Беларусі па байдарцы Уладзімір Шантаровіч пракаментаваў заяўку ад Беларусі на адбор да Алімпіяды-2024.

– Незразумела, чаму ў складзе няма тытулаваных Марыны Літвінчук і Вольгі Худзенка ў байдарцы-двойцы.

– Яны не дапушчаныя да алімпійскай кваліфікацыі па нейкіх крытэрыях, якія выставіў МАК. Таму сябе пакажуць маладыя дзяўчаты ў двойцы. Хаця ім вельмі складана. Мы былі ў Кітаі, дык найлепшаму мясцоваму экіпажу Худзенка і Літвінчук прывозілі па 5-6 секунд на фінішы. Гэта значыць, у азіяцкай алімпійскай кваліфікацыі нашы дзяўчаты былі б па-за канкурэнцыяй.

Што ж паедзем з тымі, хто дапушчаны. Аналізуючы свае кантрольныя трэніроўкі і вынікі супернікаў, чакаю бітву са славакамі. Хаця пасля двух гадоў пропуску міжнародных спаборніцтваў нюх крыху страчаны. Ведаю толькі, што трэба сабрацца псіхалагічна і паказаць ім усім! – распавёў Шантаровіч.