Усе навіны

Багдановіч пра адбор на АГ: «У нашых канаістак даўно не было міжнародных стартаў, яны не ведаюць, што такое міжнароднае хваляванне»

7 траўня, 12:30

Старэйшы трэнер жаночай зборнай Беларусі па веславанні на каноэ Андрэй Багдановіч расказаў, чаго не хапае беларускім канаісткам перад кваліфікацыяй на Алімпіяду.

«У горадзе Брэсце мы правялі тэсціруючы старт, на якім усе спартсмены пачалі са стартавай сістэмы, выявілі лідэра. Гатовыя максімальна.

Пытанне ў іншым – ужо даўно не было міжнародных стартаў. Некаторыя ўвогуле не бывалі ў баі, яны не ведаюць, што такое міжнароднае хваляванне, што такое міжнародны мандраж. Але будзем спадзявацца, што ўсе справяцца з гэтым», – сказаў Багдановіч.