Усе навіны

Беларускія лучнікі занялі першае месца на турніры ў Расіі

31 студзеня, 17:56

У Арле прайшоў турнір па стральбе з лука. У стральбе з класічнага лука мужчынская зборная Беларусі, у склад якой увайшлі Антон Цярэта, Яўген Смольскі і Раман Нікіценак, узяла золата.

У аналагічнай дысцыпліне жаночая зборная ў складзе Аляксандры Стралец, Анастасіі Нікіфарэнкі і Ганны Марусавай выйграла серабро.

У індывідуальных першынствах сярод мужчын Антон Цярэта заняў другое месца, Яўген Смольскі стаў бронзавым прызёрам спаборніцтваў.