Усе навіны

Стралок Дземеш атрымаў алімпійскую ліцэнзію

14 красавіка, 19:18

Беларус Уладзіслаў Дземеш заняў другое месца на кваліфікацыйным турніры ў Рыа-дэ-Жанейра ў стральбе з пнеўматычнага пісталета на 10 метраў.

Гэты вынік дазволіў спартсмену атрымаць ліцэнзію на Алімпійскія Гульні ў Парыж.

Адзначым, што Дземеш састаіць у спартыўным клубе Узброеных Сіл Лукашэнкі.

Па падліках Tribuna.com, беларусы ўзялі 19 ліцэнзій на АГ-2024: раней паступілі сем у барацьбе, па тры ў плаванні i цяжкай атлетыцы, дзве ў прыжках на батуце, а таксама па адной у акадэмічным веславанні, веласпорце і тхэквандо.

Акрамя таго, чакаюць рашэння МАК беларускія лёгкаатлеты з выкананым нарматывам, а ў шэрагу відаў з удзелам беларускіх спартсменаў кваліфікацыя на АГ працягваецца.