Усе навіны

Трэнер зборнай Беларусі па стральбе з лука Цімафеева: «3 спартсменкі рыхтуюцца да чэмпіянату свету сярод вайскоўцаў»

26 лютага, 11:26

Галоўны трэнер зборнай Беларусі па стральбе з лука Кацярына Цімафеева расказала аб падрыхтоўцы да новага сезона.

– Карына Дзямінская, Аляксандра Стралец і Наташа Траццяк рыхтуюцца да чэмпіянату свету па стральбе з лука сярод вайскоўцаў, які пройдзе з 25 па 29 лютага ў Бангладэшы.

Там будуць праходзіць спаборніцтвы на адкрытым паветры на доўгай дыстанцыі, таму дзяўчынкі прынялі рашэнне не распыляцца і рыхтавацца да гэтых спаборніцтваў.

Нацыянальная каманда плануе выехаць у цёплую краіну, плануецца збор у Туркменістане, дзе каманда зможа трэніравацца на адкрытым паветры, адтуль плануем паехаць на міжнародныя спаборніцтвы ў Казахстан. Такім чынам, мы адкрыем свой летні сезон, – сказала Цімафеева.