Усе навіны

Нямецкі біятланіст Доль: «Адхіленне расейцаў і беларусаў апраўданае. Спорт – гэта палітычная тэма, якая выкарыстоўваецца для прапаганды»

9 лістапада 2022, 15:02
1

Чэмпіён свету па біятлоне немец Бенедыкт Доль пракаментаваў адхіленне расіян і беларусаў ад міжнародных спаборніцтваў.

Нагадаем, што шматлiкія беларускія каманды і спартсмены былі адхіленыя ад міжнародных спаборніцтваў у адказ на вайну, якая з 24 лютага працягваецца Расiяй ва Украіне з выкарыстаннем тэрыторыі Беларусі.

«Думаю, гэта апраўдана. Гэтыя нацыі не павінны зараз выступаць. Спорт – гэта палітычная тэма, якая выкарыстоўваецца для прапаганды.

Я лічу, што міжнародная арганізацыя мусіла ўмешвацца. За асобных спартсменаў, вядома, прыкра», – сказаў Доль.