Усе навіны

«Галоўная сіла ў міжнародным біятлоне пахерыла сінгл-мікст». Б'ёрндален – пра склад Германіі на адзіночную эстафету на ЧС

17 лютага 2023, 22:51

8-разовы алімпійскі чэмпіён Уле Эйнар Б'ёрндален раскрытыкаваў Францыю і Германію за выбар складу на адзіночную змешаную эстафету на чэмпіянаце свету па біятлоне ў Аберхофе.

«Я вельмі здзіўлены. Яны заяўляюць трэці склад, і гэта жахліва. Францыя вельмі ясна дала зразумець, што яны не збіраюцца выстаўляць найлепшую каманду. Рашэнні пра гэта яны прынялі ўжо даўно, пра што мне расказваў журналіст.

Прычына ў тым, што тут не стаіць пытанне аб алімпійскім медалі – тады сінгл-мікст мог стаць прыярытэтам.

І гэта з улікам таго, што яны выйгравалі сінгл-мікст на ЧС-2021 з Жуліяй Сімон і Антанінам Гігана.

У Германіі таксама быў трэці склад – і гэта на хатнім чэмпіянаце свету. Калі галоўная сіла ва ўсім міжнародным біятлоне пахерыла сінгл-мікст.

Яны ж практычна не выходзяць на старт, выстаўляючы трэці склад.

Тады ім проста трэба сказаць, што яны хочуць выключыць гэтую дысцыпліну», – сказаў Б'ёрндален.

Гонку выйграла каманда Нарвегіі ў складзе Ёханэса Бо і Мартэ Ульсбю-Ройселан.

Французы Лу Жанмано Ларан і Фаб'ен Клод сталі пятымі, Сафія Шнайдэр і Філіп Наўрат з Германіі – шостыя.