Усе навіны

Італія ўпершыню выйграла жаночую эстафету ЧС па біятлоне

18 лютага 2023, 19:13

18 лютага, прайшла жаночая эстафета на чэмпіянаце свету па біятлоне ў Аберхофе.

Золата выйграла каманда Італіі - гэта яе першая перамога на чэмпіянатах свету. Да гэтага найлепшымі вынікамі італьянак былі бронзы ў 2013 і 2015 гадах.

У гэтым сезоне Італьянкі не выйгравалі эстафеты ў рамках Кубка свету, былі толькі бронзы ў Хохфільцэне і Рупольдынгу.