Усе навіны

Браты Бо і Лагрэйд прапусцяць першыя гонкі на этапе КС у Эстэрсундзе

7 сакавіка 2023, 11:39

Зборная Нарвегіі па біятлоне аб'явіла склад на восьмы этап Кубка свету ў Эстэрсундзе, які пройдзе з 9 па 12 сакавіка.

Ёханэс і Тар'ей Бо, а таксама Стурла Хольм Лагрэйд прапусцяць першыя гонкі этапу праз каранавірус.

Яны павінны выступіць толькі ў мас-старце, які пройдзе 12 сакавіка.

Нагадаем, што Лагрэйд прапусціў увесь этап у Нове Месца з-за станоўчага тэсту на ковід, браты Бо прапусцілі толькі змешаныя эстафеты.

Склад зборнай Нарвегіі

Мужчыны

Эндру Стрэмсхайм

Аляксандр Андэрсан

Вэб'ёрн Сорум

Ветле Шастад Крысціянсэн

Ёханэс Далі

Тар'яй і Ёханэс Бо, Стурла Хольм Лагрэйд - толькі мас-старт

Жанчыны

Марце Ульсбю-Ройселан

Інгрыд Тандравольд

Караліне Кнотэн

Іда Ліен

Юні Арнеклейв

Рагнхільд Фемстэйневік