Усе навіны

Ёханэс Бо атрымаў 18-ю перамогу ў сезоне і абнавіў свой рэкорд

18 сакавіка 2023, 15:58

Нарвежац Ёханэс Бо выйграў гонку пераследвання Кубка свету ў Халменколене.

Гэта перамога стала для яго 18-й у сезоне. Такім чынам Бо абнавіў рэкорд па колькасці перамог за сезон.

У чацвер Ёханэс устанавіў рэкорд, атрымаўшы перамогу ў спрынце і пабіўшы ўласны рэкорд, устаноўлены ў сезоне-2018/19. Тады ён выйграў 16 гонак.

Заўтра ў Халменколене пройдзе заключная гонка сезона – мас-старт.