Усе навіны

Украінская біятланістка Кіпячэнкава аб магчымым вяртанні расіян у біятлон: «Нават не ўяўляем, як гэта будзе адбывацца, калі ёсць зброя»

5 жніўня, 17:56

Украінская біятланістка Любоў Кіпячэнкава падзялілася думкамі аб магчымым выступленні расійскіх біятланістаў пад нейтральным сцягам.

– У іншых відах спорту адбываецца такі працэс, што расіянам дазваляюць выступаць пад нейтральным сцягам. Гэта неяк абмяркоўваецца ў вас у камандзе? Што гавораць у камандзе, як ты да гэтага ставішся?

– Так, вядома абмяркоўваем. Мы ўвогуле не падтрымліваем гэтую ідэю. Ніякага нейтральнага сцяга, таму што многія расійскія спартсмены падтрымліваюць вайну, яны пра гэта кажуць. Таму мы катэгарычна гаворым «Не».

Мы не будзем іх успрымаць у сябе ў спорце, мы нават не можам уявіць, як гэта можа адбывацца, калі ёсць зброя, ёсць усё. Калі хтосьці кагосьці справакуе – можа быць шмат. А ў нас ва Украіне за гэта, як вы ведаеце… (смяецца)

– Ну, гэта ў нас ва Украіне. Спаборніцтвы ж не ва Украіне будуць праходзіць, там законы іншых дзяржаў будуць дзейнічаць.

– Так, толькі гэта нас зможа спыніць. Але гэта вельмі цяжка, тым больш калі ты бачыш, што расійскія спартсмены падтрымліваюць вайну. Гэта яшчэ больш цябе нервуе. Проста няма разумення, навошта гэта казаць, навошта гэта падтрымліваць. Мы не можам увайсці ў гэтае становішча, адным словам.

– Хто з расійскіх біятланістаў і біятланістак праяўляе сябе апошнія паўтара года як самая вялікая брыдота?

– Я б сказала, што заўважыла такое за адной спартсменкай – гэта алімпійская чэмпіёнка па лыжных гонках Вераніка Сцяпанава. Яна падтрымлівае вайну, ухваляе свайго прэзідэнта, падтрымлівае яго. Нам гэта незразумела, – сказала Кіпячэнкава.