Усе навіны

Ірына Лешчанка: «У мяне ўжо такі ўзрост, што можна спакойна завяршаць кар'еру»

25 верасня, 16:11

Беларуская біятланістка Ірына Лешчанка падзялілася меркаваннем аб старце чэмпіянату Беларусі па летнім біятлоне. Спартсменка вярнулася з дэкрэтнага водпуску.

– Пакуль складана нешта аналізаваць. Вынік, вядома, пакуль дрэнны. Трэба працаваць над паляпшэннем хуткасці. Магчыма, атрымаецца. Калі не – у мяне ўжо такі ўзрост, што можна спакойна завяршаць кар'еру. Час да зімы ёсць. Паглядзім, ці атрымаецца правільна падвесціся і паказваць добрыя вынікі.

– У міжсезонне жаночая каманда папоўнілася новымі асобамі. Ці паспелі пазнаёміцца?

– Так, пазнаёміліся. Дзяўчынкі маладыя і таленавітыя. У іх яшчэ ўсё наперадзе. Спадзяюся, у кожнай атрымаецца рэалізаваць свае мэты.

– У камандзе таксама адбыліся змены на трэнерскім мастку. З'явіўся новы трэнер у жанчын Раман Малуха.

– Не сказала б, што ён нейкі новы. Я яго ведаю яшчэ, як спартоўца. Таму ў нас дастаткова камфортная праца ў камандзе.

– Адзін промах быў на ляжку, што не атрымалася?

– Ледзь вецер памяняўся. Пакуль цяжка сказаць. Можа, не зрэагавала, можа рана на трасу сабралася. Усё ж даўно не было спаборніцкай практыкі. Гэтая памылка можа быць з гэтага разраду. Яны і так ёсць, а тут яшчэ і такія дабаўляюцца. Складана пасля такога працяглага перапынку.

– Тым не менш, вы і Ганна Сола са старту ў тройцы прызёраў...

– Аня наогул малайчына. Так са старту паехала. Да Ані нам яшчэ працаваць і працаваць. Паглядзім, да зімы яшчэ час ёсць, – сказала Лешчанка.