Усе навіны

Уле Эйнар Б'ёрндален: «Цяпер мы з Домрачавай у Беларусі. Для нас гэта цалкам натуральна»

15 лістапада, 10:14

Нарвежскі былы біятланіст Уле Эйнар Б'ёрндален распавёў, што жыве з сям'ёй у Беларусі пасля нараджэння другой дачкі.

«[Дар'я Домрачава] нарадзіла дзіця ў сябе на Радзіме, у Беларусі, і пасля гэтага трохі пабыла там, каб супакоіць сітуацыю. Так што зараз мы там. Мы правялі ўсё лета ў Беларусі і былі там пасля гэтага. Паглядзім, што будзе з часам.

Натуральна, што наконт гэтага ўзнiкаюць пытаннi. Але ў мяне няма ніякіх асаблівых думак. Мы нарадзілі там гэтым летам, правялі там летні адпачынак, і мая жонка хоча цішыні і спакою пасля родаў. Так што для нас цалкам натуральна быць там», – сказаў Б'ёрндален.