Усе навіны

Рафаэль Пуарэ: «Домрачавай, напэўна, цяжка казаць пра вайну ва Украіне, але калі нічога не кажаш, то гэта таксама нешта значыць»

18 снежня, 19:06

Васьміразовы чэмпіён свету і былы трэнер зборнай Беларусі Рафаэль Пуарэ падзяліўся меркаваннем у інтэрв'ю «Зеркалу», чаму Дарʼя Домрачава і яе муж Уле Эйнар Бʼёрндален не выказваюцца пра вайну ва Украіне.

– Лукашэнка знаходзіцца ва ўладзе ў Беларусі амаль 30 гадоў…

– Магчыма, некаторым людзям гэта падабаецца. Але, вядома, у дэмакратычнай краіне народ выбірае прэзідэнта. Хто ведае, каму б аддалі перавагу беларусы, калі б былі свабодныя выбары. Веру, што аднойчы адбудуцца пазітыўныя змены і ў Беларусі будзе дэмакратыя. Складана сёння ўявіць падобную сітуацыю, як у вас, у іншай еўрапейскай краіне.

– Вы маеце зносіны з Бʼёрндаленам?

– Зрэдку. Апошні раз, напэўна, размаўлялі па тэлефоне некалькі месяцаў таму.

– Разумееце, чаму ён і Домрачава не асудзілі вайну?

– Думаю, для іх гэта складаная сітуацыя. Домрачава была вельмі папулярная ў Беларусі, Лукашэнка яе падтрымліваў. Магчыма, яна шмат атрымала ад дадзенай падтрымкі. У Домрачавай і Бʼёрндалена ёсць дзеці, некаторы час сямʼя праводзіць у Беларусі, так што, напэўна, ім цяжка казаць пра вайну. Разумею гэта. Але калі нічога не кажаш, то гэта таксама нешта значыць, – сказаў Пуарэ.

Нагадаем, з 24 лютага 2022 года Расея працягвае вайну ва Украіне з выкарыстаннем тэрыторыі Беларусі.