Усе навіны

Бенедыкт Доль перамог у спрынце на КC у Аберхофе, Легрэйд – 2-і, Стрэмсхейм – 3-і

5 студзеня, 14:45

5 студзеня ў нямецкім Аберхофе прайшоў мужчынскі спрынт у рамках чацвёртага этапа Кубка свету па біятлоне.

Перамогу атрымаў Бенедыкт Доль з Германіі. Нарвежцы Стурла Хольм Легрэйд і Эндрэ Стрэмсхейм фінішавалі 2-м і 3-м адпаведна.

Гонка павінна была адбыцца 4 студзеня, але старт перанеслі на 5 студзеня з-за ўмоў надвор'я.

Кубак свету па біятлоне

Чацвёрты этап

Аберхоф, Германія

Спрынт

Мужчыны

1. Бенедыкт Доль (Германія) – 24.12,2 (0+1)

2. Стурла Хольм Легрэйд (Нарвегія) – +1,8 (0+1)

3. Эндрэ Стрэмсхейм (Нарвегія) – +5,4 (0+1)

4. Ёханэс Бо (Нарвегія) – +19,6 (1+1)

5. Якаў Фак (Славенія) – +29,8 (0+0)

5. Ёханэс Кюн (Германія) — +29,8 (0+0)

Поўныя вынікі – тут.