Усе навіны

Ветле Шостад Крысціянсэн выйграў масстарт на КС па біятлоне ў Антхольцы

21 студзеня, 15:40

Сёння, 21 студзеня, на шостым этапе Кубка свету ў Антхольцы прайшоў масстарт сярод мужчын.

Перамогу ў гонцы атрымаў нарвежац Ветле Шостад Крысціянсэн. Ён зрабіў адзін промах і апярэдзіў бліжэйшага праследавацеля, Ёханэса Дале, на 10,7 секунды. На 3-м месцы размясціўся яшчэ адзін біятланіст з Нарвегіі Вэб'ер Серум.

Кубак свету па біятлоне-2023/24

6-ы этап

Антхольц, Італія

Мужчыны

Масстарт

1. Ветле Шастад Крысціянсэн (Нарвегія) – 35.51,4 (0+1+0+0)

2. Ёханэс Далі (Нарвегія) – 10,7 (0+0+1+1)

3. Вэбʼер Серум (Нарвегія) – 14,0 (0+0+0+1)

4. Кентэн Фіён-Майе (Францыя) – 20,1 (0+0+0+0)

5. Ёханэс Бо (Нарвегія) – 23,3 (2+0+1+1)

6. Тарʼей Бо (Нарвегія) – 34,4 (0+0+0+1)

Поўны спіс – тут.