Усе навіны

Алег Рыжанкоў: «Ёсць верагоднасць, што для Лешчанка сёлетні сезон заключны»

30 студзеня, 10:16

Трэнер зборнай Беларусі па біятлоне Алег Рыжанкоў расказаў аб будучыні Ірыны Лешчанка (Крыўко).

– Калі ў Раўбічах праходзіў Кубак Садружнасці, то яна і яе дзіця прастылі. Дыягнаставалі гаймарыт і пасадзілі на антыбіётыкі. Таму яна не ездзіла з намі на спаборніцтвы ў Расію. Зараз Іра ачуняла і рыхтуецца да Залатавуста.

– Гэта яе першы сезон пасля родаў. Лешчанка сама прызнаецца, што пакуль ён складаецца не вельмі…

– Мне здаецца, што яна больш незадаволеная сабой, чым мы незадаволеныя Ірынай. Трэнерскі штаб разумеў, што ёй будзе складана вяртаць ранейшыя кандыцыі. Яна стала мамай і большую частку свайго часу прысвячае дзіцяці.

Тут вельмі складана сумяшчаць з трэніровачным працэсам. Спачатку ўсё ішло нармальна: Кубак міжнароднай лігі біятлона яна нядрэнна правяла, у змешанай эстафеце сябе паказала, але потым пачаліся розныя хваробы… Прапускала трэніроўкі, таму выніку не было.

– Ёсць верагоднасць, што гэта яе заключны сезон у кар'еры?

– Верагоднасць ёсць. Цяпер паспрабуем добра падрыхтавацца да старту ў Залатавусце. Вялікіх надзей, вядома, не. Але разлічваем, што падтрымае каманду сваёй упартасцю, працай і досведам. Яе галоўная задача ў эстафеце. І на чэмпіянаце Расіі на яе таксама разлічваем. А там ужо будзем глядзець. Але канкрэтнай размовы аб заканчэнні кар'еры яшчэ не было, – сказаў Рыжанкоў.