Усе навіны

Беларуска Блашко, якая выступае за Украіну, датэрмінова завяршыла біятлонны сезон

4 лютага, 11:23

Старэйшы трэнер жаночай зборнай Украіны Мікалай Зоц паведаміў, што беларуска Дар'я Блашко больш не будзе выступаць на міжнародных спаборніцтвах у сезоне 2023/24.

Такое рашэнне было прынята пасля выступленняў на этапе Кубка IBU у нямецкім Арберы. Дар'я фінішавала на 56-м і 62-м месцы ў дзвюх спрынтарскіх гонках, а па хуткасных паказчыках у абодвух стартах беларуска прайгравала больш за 4 хвіліны самай хуткай біятланістцы.

Агулам ў міжнародным зімовым сезоне 2023/24 Блашко правяла пяць гонак. Яна пачала сезон двума стартамі на Кубку свету, а затым былі тры гонкі на Кубку IBU.

У мінулым годзе Блашко прапусціла частку спаборніцкага перыяду з-за праблем са здароўем.

Апошні раз у заліковай зоне 28-гадовая біятланістка фінішавала яшчэ ў сезоне 2021/22. Тады ў гонке пераследу ў Аберхофе яна заняла 22-е месца.