Усе навіны

Дзінара Смольская: «Я вельмі шчаслівая, што вярнулася»

14 лютага, 18:25

Беларуская біятланістка Дынара Смольская пракаментавала сваю першую гонку пасля нараджэння сына.

– Якія ў цябе адчуванні ад першай гонкі пасля родаў?

– Выдатнае адчуванне. Хоць я ледзь дапаўзла да фінішу, сапраўды цяжка было мне сёння, але гэта першая гонка. Нават калі я добра выступала, першыя гонкі заўсёды былі цяжкія.

Але я вельмі шчаслівая, што я вярнулася і з сённяшняга дня можна сказаць, што я ўжо паўнавартасны гулец. Вельмі шчаслівая і вельмі сумавала. Такія хвалюючыя эмоцыі былі, нібы вось упершыню. Я вельмі шчаслівая, – сказала Смольская.