Усе навіны

Ёханэс Бо перамог у гонцы пераследу на КС у ЗША, Тар'ей Бо – 2-і, Жаклен – 3-і

10 сакавіка, 21:55

10 сакавіка адбылася мужчынская гонка пераследу на восьмым этапе Кубка свету ў Солджэр Холаў, ЗША.

Перамогу атрымаў нарвежац Ёханэс Бо. Яго суайчыннік Тар'ей Бо прыйшоў другім, француз Эмільен Жаклен – трэцім.

Кубак свету па біятлоне

8-ы этап

Солджэр Холаў, ЗША

Мужчыны

Гонка пераследу

1. Ёханэс Бо (Нарвегія) – 30.02,1 (0+0+0+1)

2. Тар'ей Бо (Нарвегія) — +6,4 (1+0+1+0)

3. Эмільен Жаклен (Францыя) – +7,1 (0+0+3+0)

4. Стурла Хольм Легрэйд (Нарвегія) – +7,7 (0+0+1+1)

5. Себасцьян Самуэльсан (Швецыя) – +40,5 (0+2+0+1)

Поўныя вынікі – тут.