Усе навіны

Тар'ей Бо стаў самым узроставым пераможцам заліку спрынтаў Кубка свету, пабіўшы рэкорд Б'ёрндалена

16 сакавіка, 13:57

Нарвежскі біятланіст Тар'ей Бо пабіў рэкорд Уле Эйнара Б'ёрндалена і стаў самым узроставым пераможцам заліку спрынтаў Кубка свету.

Спартсмен выйграў Малы хрустальны глобус ва ўзросце 35 гадоў і 230 дзён. Б'ёрндален жа станавіўся пераможцам заліку ва ўзросце 35 гадоў і 58 дзён у сезоне 2008/09.

Нагадаем, за 7 гонак Тар'яй набраў 384 ачкі, што на 60 ачкоў больш, чым у яго брата Ёханэса.

Трэцім стаў Стурла Хольм Легрэйд з 302 ачкамі.