Усе навіны

Раман Малуха: «Смольская хутчэй за ўсё прапусціць мас-старт, Сола фізічна гатовая, псіхаэмацыйна... Паглядзім»

30 сакавіка, 16:27

Трэнер жаночай зборнай Беларусі па біятлоне Раман Малуха пракаментаваў мас-старт чэмпіянату Расіі, дзе выступяць беларускія спартсменкі. Ён пройдзе 31 сакавіка.

Раней Ганна Сола, Дзінара Смольская, Дар'я Кудаева і Адэліна Сабітава завяршылі эстафетную гонку на шостай пазіцыі.

«Мас-старт – гэта заўсёды кантактная барацьба. Многае будзе залежаць і ад эмацыйнага стану. Наколькі тая ж Ганна Сола здолее адпачыць. Фізічна яна гатова, псіхаэмацыйна... Паглядзім, вытрымае яна ці не. Што да Дзінары Смольскай, мы яе зберажом. Яна выканала вялікі фронт працы, ёй трэба адпачыць. Хутчэй за ўсё, яна прапусціць заўтрашні мас-старт. У гонцы прымуць удзел толькі Адэліна і Ганна», – сказаў Малуха.