Усе навіны

Раман Малуха: «Лешчанка прыме рашэнне пра сваю кар'еру вясной – трэба пачакаць да траўня. Яна, безумоўна, патрэбная зборнай Беларусі»

30 сакавіка, 16:37

Трэнер жаночай зборнай Беларусі па біятлоне Раман Малуха падзяліўся інфармацыяй пра стан кар'еры алімпійскай чэмпіёнкі Ірыны Лешчанкі.

– Ірына прыме рашэнне пра сваю кар'еру вясной. Ёй трэба пераасэнсаваць і ўзважыць усе «за» і «супраць». Трэба пачакаць да траўня.

– У пачатку сезона вы казалі, што Лешчанка патрэбна камандзе. Па-ранейшаму застаецеся пры такой думцы?

– Так, нават калі глядзець на сённяшнюю эстафету, калі б у нас такі вопытны баец, як Ірына, шанцы на поспех узраслі б. Яна, безумоўна, нам патрэбная. Але трэба ўлічваць і яе ўласнае меркаванне на гэты конт. Для нашай краіны яна ўжо зрабіла вельмі шмат. Яна – алімпійская чэмпіёнка, – сказаў Малуха.