Усе навіны

Кіраўнік ФБУ Крулько: «У Блашко ёсць жаданне адпачыць ад біятлона»

9 красавіка, 14:35
1

Прэзідэнт Федэрацыі біятлона Украіны Іван Крулько патлумачыў, чаму беларуска Дар'я Блашко не ўвайшла ў склад зборнай Украіны на наступны сезон.

«Я вам скажу, што ў мяне была з Дашай Блашко нядаўна сустрэча, гэта было на мінулым тыдні. У нас з ёй была даволі працяглая размова.

Даша Блашко канчатковае для сябе рашэнне, я так думаю, яшчэ прыме, але пакуль што магу сказаць, што ў яе ёсць жаданне адпачыць ад біятлона. Гэта яе асабістае жаданне.

Мы стварылі ёй магчымасці і ўмовы для трэніроўкі, але відавочна, што здароўе… Спорт высокіх дасягненняў, з аднаго боку, трымае спартсменаў у добрым стане здароўя, але назапашваюцца траўмы, якія не дазваляюць выступаць на міжнародным узроўні», – сказаў Крулько.

Старэйшым трэнерам жаночай зборнай Украіны застаўся Мікалай Зоц.