Усе навіны

Антон Смольскі: «На Латыпава аказваўся вялікі ціск, бо маленькая Беларусь абыгрывае вялікую Расiю»

19 красавіка, 08:57

Беларускі біятланіст Антон Смольскі расказаў аб канкурэнцыі з расіянінам Эдуардам Латыпавым.

Смольскі па выніках Кубка Садружнасці выйграў агульны залік.

– У заключнай гонцы сезону, калі вырашаўся лёс пераможцы ў тoталy, і ты, і Эдуард Латыпаў стралялі не вельмі ўдала, заязджалі на штрафныя кругі... Нервішкі дурэлі?

– Вядома гонка была нервовай. І Эдуард, і я разумелі, што ў Мурманскай мас-старце ўсё вырашыцца. На Латыпава аказваўся вялікі ціск, паколькі маленькая Беларусь абыгрывае вялікую Расію і найлепшага яе біятланіста.

Але гэта не робіць яго слабым спартоўцам. Нават наадварот. Ды і ўвогуле, дзякуючы Эдуарду Латыпаву ў мяне ёсць матывацыя прагрэсаваць і змагацца. Калі б яго не было, то я не ўпэўнены, што быў бы прагрэс хаця б у сярэдзіне пелатона. Мы ж канкуруем адзін з адным і, адпаведна, гэта падганяе нас развівацца, – сказаў Смольскі.