Усе навіны

Экс-трэнер Казлоўскай Лях: «Яна мусіла трэніравацца 40 гадзінаў на тыдзень»

22 лістапада, 13:14

Дырэктар і трэнер клуба «Лучнік» Ян Лях падзяліўся меркаваннем пра канфлікт з беларускай спартсменкай Карынай Казлоўскай.

Па словах трэнера, пасля таго, як клуб паведаміў аб тым, што перастане плаціць спартсменцы за кватэру з-за зніжэння спартыўных вынікаў, яна нібыта адмовілася трэніравацца, узяла водпуск, а затым – бальнічны.

– Спачатку мы заплацілі ёй 5100 злотых, а ў красавіку заплацілі ёй за кватэру ад клуба, дзе таксама жылі яе маці і сястра. Умовай было тое, што яна мусіла трэніравацца 40 гадзінаў на тыдзень.

У сувязі з тым, што яна не выйшла на працу, мы звольнілі яе па дысцыплінарнай падставе ў сувязі з яе адмовай. Гэтую інфармацыю яна атрымала заказным лістом з агаворкай, што можа звярнуцца ў суд, – сказаў Лях.